Бываліца
Бываліца - вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і надзеі не так далёкага мінулага, расказанае адметнай, "складнай", рытмізаванай і збольшага рыфмаванай мовай.
Тэмай, зместам, характарам адносін да рэчаіснасці бываліцы блізкія да бытавых казак. З казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі. Але выдумка найбольш такая, што не выходзіць за рамкі рэальнага магчымага. У адрозненні ад казак бываліца не карыстаецца традыцыйнымі прыёмамі казачнай паэтыкі.
Галоўнае, што вызначае ўласнае жанравае аблічча бываліцы, што аб’ядноўвае досыць разнародныя і ў тэматычных і ў мастацкіх адносінах творы, - гэта іх складная, блізкая да вершаванай, мова.